Канюшня

Як пайду я ў новую канюшню

(па 2р. – усе радкі)

Засядлаю ко(а)ня варанога

Як паеду я ў чыстае поле

Прывяжу я коня я к тычыне

Сам пайду я да красно(а)й дзяўчыны

Добры вечар красная дзяўчына

А дзе тво(а)я ні(е)шчасная доля?

– Мая доля вячэрае дома

Павячэраў – спацячкі лажыцца

Бя(е)лым ліцом к сцяне вараціцца

А ка мне ж ён ло(а)жыцца плячамі

А к сцяне ж ён ло(а)жыцца вачамі.

 

аудыа – https://soundcloud.com/speuny-shod/avbq5h3esdvl

Posted in Алег Хаменка (Палац) | Leave a comment

Ой Божа

Ой Божа, ты мой Божа

Дзе(я)ўчыну люблю

Сам я добра знаю

Яе ж не вазьму

О дай ты м(я)не Божа

Вечо(а)ра дождать(ся)

По(а)йду да дзяўчыны

Я ў пасьледні раз

 

Пры(й)шоў да дзяўчыны

Дзе(я)ўчына стоіць

Даў ёй – “Добры вечар”

А яна маўчыць –

“Ці маці набіла?” –

(Не) – Яна не ве(я)ліць

(А я) Мары не по(а)кідаю

(бо) Сэрдэнько бо(а)ліць

 

1 куплет – паўтор

 

аудыа – https://soundcloud.com/speuny-shod/fulqmjedjwv2

Posted in Алег Хаменка (Палац) | Leave a comment

Зарадзі, Божа!

Зарадзі, Божа, жыта, да на новае лета, 

Юр’я,Юр’ева,  Юр’я,Юр’ева.

 

Коласам каласіста, на ядро ядраніста,

Юр’я,Юр’ева,  Юр’я…

 

Юр’я, нясі ключы, Юр’я, нясі ключы

Да адмкнуці землю, да адмкнуці землю,

Юр’я…

 

Зарадзі, Божа, жыта, да на новае лета,

Юр’я,Юр’ева,  Юр’я,Юр’ева.

 

А на стале жадана, а у печы румяна,

Юр’я,Юр’ева,  Юр’я…

 

Юр’я, нясі ключы, Юр’я, нясі ключы

Да адмкнуці землю, да адмкнуці землю,

Юр’я…

 

Зарадзі, Божа…  Божа…

 

 

відэа Агата – https://www.youtube.com/watch?v=ZFKkPsPPXJM

 

відэа Спеўны Сход з Агата –  https://www.youtube.com/watch?v=CbiF8KlEOik

 

відэа – https://www.youtube.com/watch?v=AZQUBpU2gu4

Posted in AGATA - Ірэна Катвіцкая, ВЕСНАВЫЯ І МАСЛЕНІЧНЫЯ | Leave a comment

Новая навіна

Новая навіна – родзіць панна сына, 

парадзіла ў Бэтлееме Марыя едзіна,

парадзіла ў Бэтлееме Марыя едзіна,

 

На руках трымала, рэч яму співала,

сама своім створыцелем яго называла,

сама своім створыцелем яго называла.

 

Люлі-люлі сынку, люлі-люлі сынку,

дзе сам едзеш – бяры мяне за мамку-едынку,

дзе сам едзеш – бяры мяне за мамку-едынку.

 

Новая навіна – родзіць панна сына,

парадзіла ў Бэтлееме Марыя едзіна,

парадзіла ў Бэтлееме…  Марыя едзіна

 

відэа Спеўны Сход з Агата – https://www.youtube.com/watch?v=lid0sAv3sNM

 

аудыа  (этна-дуэт Йодкі / Вера і Патрыцыя, рэпетыцыя)

https://soundcloud.com/speuny-shod/jbx60au1pjel

 

аудыа  «Вера&Патрыцыя» feat. хор “Унія” (прэм’ера!)

https://soundcloud.com/tuzinhitou/feat-live-2015

 

відэа Агата – https://www.youtube.com/watch?v=MBN787mTVa8

Posted in AGATA - Ірэна Катвіцкая, КАЛЯДНЫЯ І ШЧОДРЫК | Leave a comment

О-го-го каза жы

1. О-го-го каза жы, О-го-го шэра

Не ходзі каза жы ў чыстае поле.

 

2. О-го-го каза жы, О-го-го шэра

У чыстым у полі жы там жыта расце.

 

3. О-го-го каза жы, О-го-го шэра

Дзе каза рагомы – там жыта стагом.

 

4. О-го-го каза жы, О-го-го шэра

Дзе каза хвастомы – там жыта кустом.

 

5. О-го-го каза жы, О-го-го шэра

Дзе каза топ-топы – там жыта сем коп.

 

аудыа – https://soundcloud.com/speuny-shod/eup34h6xvjrt

гурт NHS, праект Ірэны Катвіцкай

Posted in AGATA - Ірэна Катвіцкая, КАЛЯДНЫЯ І ШЧОДРЫК | Leave a comment

Го-го-го каза

1. Го-го-го каза,

Го-го-го шэра,

Дзе ж ты козанька,

Дзе ж ты бывала,

Я ў бару-бару,

Ягадкі брала.

 

2. Я ў бару-бару,

Ягадкі брала.

Як прыбег ваўчок,

Схапіў козаньку,

А ваўчанята –

За казянята.

 

3. Го-го-го каза,

Го-го-го шэра,

Як ты козанька,

Як ты крычала,

Так я крычала,

Ме-ге-ге-ге-ге.

 

4. Го-го-го каза,

Го-го-го шэра,

Як ты козанька,

Як ты ўцякала,

Так я ўцякала,

Туп-туп-туп-туп-туп.

 

5. Не хадзі каза,

Пад гэта сяльцо,

А ў тым сяльцы,

Чатыры стральцы,

Чатыры стральцы,

Радзяцца ісці.

 

6. Радзяцца ісці,

Козаньку ўбіці,

Козаньку ўбіці,

Шкурку злупіці,

Боты пашыці,

Да й шчэй знасіці.

 

7. Стара казішча,

Стань расхадзіся,

Стань расхадзіся,

Развесяліся,

А хазяіну

У ногі скланіся.

 

8. Шчэ й гаспадыні,

Што падарылі,

Мерачку аўса,

Наверх каўбаса,

Сала паласа,

Песенька ўся.

 

аудыа – https://soundcloud.com/speuny-shod/uyqakpessybp

сольны праект “Этна Фантазія”, голас, раяль – Ірэна Катвіцкая

Posted in AGATA - Ірэна Катвіцкая, КАЛЯДНЫЯ І ШЧОДРЫК | Leave a comment

Аддаюся я каханню

Аддаюся я каханню

Ад цямна і да відна,

Хай не кіне нас яднанне

I на поўным схіле дня.

О, любоўнасці крыніца,

Ці магла б ты так умець

Зноў паслаць мяне на смерць,

А самой адной знябыцца?

А самой адной знябыцца?

 

Ты кахаеш! Слова — дзіва,

Полымя душы дае,

Божая рука шчасліва

Слёзы выцерла мае.

А калі мне лёс варожы

Ўдзеліць спадчыны такой,

Гордай я каханцы свой

Лёс не кіну на падножжа.

Лёс не кіну на падножжа.

 

Што мне ўдары грознай Паркі*,

Што мне помслівы праклён,

Як з пяшчотаю каханкі

Сыдзе рэшта маіх дзён,

Як анёл мой дух абудзіць,

Да нябёс яго памкне,

Хай твая рука ўва мне

Полымя душы астудзіць.

Полымя душы астудзіць.

 

Парка*- у старажытнарымскай міфалогіі – багіня лёсу

Музыка М.Кл.Агінскага, Словы невядомага аўтара
Пераклад Васіля Сёмухі

відэа – https://www.youtube.com/watch?v=qp1…

Posted in М.Кл.АГІНСКІ | Leave a comment

Слёз тваіх больш не стрываю

 Слёз тваіх больш не стрываю,

Ідзі на абарону краю.

Не ўзніме міласць настрою,

Покуль не возьмеш ты зброю,

Не ўзніме міласць настрою,

Покуль не возьмеш ты зброю.

 

Тых пяшчотных слоў нямала

Панна любаму казала.

Ўзяў ён продкаў меч іржавы

І шляхам славы іх пайшоў,

І шляхам славы іх пайшоў.

 

Слёз тваіх больш не стрываю,

Ідзі на абарону краю.

Не ўзніме міласць настрою,

Покуль не возьмеш ты зброю,

Не ўзніме міласць настрою,

Покуль не возьмеш ты зброю.

Музыка М.Кл.Агінскага, Cловы А.Гарэцкага

 

відэа – https://www.youtube.com/watch?v=BE_i3rFac_0

Posted in М.Кл.АГІНСКІ | Leave a comment

Толькі вамі летуценю

Толькі вамі летуценю, вас каханнем я радню,

Толькі вамі летуценю, і каханнем вас радню,

Ад любові ўсе здарэнні, жарсці, поўныя вагню…

Я пад вамі ў вашым ценю вам адданы, вамі сню.

 

Бачу я вас, і святлее неба з-пад навісі хмар.

Каханне стварыць умее прадмет спакуслівых мар.

 

Ад любові ўсе здарэнні, жарсці, поўныя вагню…

Я пад вамі ў вашым ценю вам адданы, вамі сню.

Толькі вамі летуценю, і каханнем вас радню.

 

Музыка М.Кл.Агінскага, Словы невядомага аўтара
Пераклад Васіля Сёмухі (рэдакцыя Аляксея Фралова)
Posted in М.Кл.АГІНСКІ | Leave a comment

Малітва (Магутны Божа)

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
вялізных сонцаў і сэрц малых,
над Беларусяй ціхай і ветлай,
рассып праменне Свае хвалы.

 

Дай спор у працы будзённай, шэрай,
на хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры
у нашу праўду, у прышласць – дай!

 

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
краіну нашу і наш народ!

 

словы Н.Арсенневай, музыка М.Равенскага

відэа – https://www.youtube.com/watch?v=AA0LNk9tsIU

Posted in Бел. песні 1-ай пал. 20 ст. | Leave a comment