Малітва (Магутны Божа)

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
вялізных сонцаў і сэрц малых,
над Беларусяй ціхай і ветлай,
рассып праменне Свае хвалы.

 

Дай спор у працы будзённай, шэрай,
на хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры
у нашу праўду, у прышласць – дай!

 

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
краіну нашу і наш народ!

 

словы Н.Арсенневай, музыка М.Равенскага

відэа – https://www.youtube.com/watch?v=AA0LNk9tsIU

This entry was posted in Бел. песні 1-ай пал. 20 ст.. Bookmark the permalink.