Пагоня

Як толькі ў сэрцы трывожным пачую 
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пені праносяцца коні, –
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Ні разбіць, ні спыніць, ні стрымаць!

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі – гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх – бійце мячамі,
Ні давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць…

Маці родная, Маці – Краіна!
Ні ўсьцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач, Ты прыймі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць… –
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Ні разбіць, ні спыніць, ні стрымаць…

 

словы М.Багдановіча

відэа – https://www.youtube.com/watch?v=tZFfH-94zs4

Posted in Бел. песні 1-ай пал. 20 ст. | Leave a comment

Ваяцкі марш (Мы выйдзем шчыльнымі радамі)

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны наш прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

(Хай аджыве закамянелы)

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрыў сабой народны рух!

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На бой! — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой!

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

словы М.Краўцова, музыка У.Тэраўскага

відэа – https://www.youtube.com/watch?v=hy3CGOH0EfY&feature=player_embedded

Posted in Бел. песні 1-ай пал. 20 ст. | Leave a comment

Беларуская марсельеза (Ад веку мы спалі і нас разбудзілі)

Ад веку мы спалі і нас разбудзілі,

Мы знаем, што трэба рабіць!

Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,

Што трэба зладзеяў пабіць!

 

Што гэта за марная доля няшчасная:

Бяз хлеба, бяз грошаў працуй…

Усюды ганяюць, усюды сьмяюцца,

Ну, проста, хоць крыкні: «ратуй!»

 

Сьмяюцца над намі багатыя людзі,

Здаецца, панамі іх зваць,

Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня можам,

Дык пойдзем мы долі шукаць!

(Пойдзем лепшай долі шукаць!)

 

Мы дружна паўстанем з касамі, з сярпамі,

Прагонім з зямлі палачоў!

Няхай нас сустрэнуць палямі, лугамі

Грамады працоўных людзёў!

 

словы А.Міхальчыка?, гарманізацыя  У.Тэраўскага

відэа – https://www.youtube.com/watch?v=AA0LNk9tsIU

 

Posted in Бел. песні 1-ай пал. 20 ст. | Leave a comment

Калыханка

 

Баю-баю, Несьцерка,

А на лета – шэсьцерка,

Баю-баю, Петрачок,

А на лета – сем дачок.

Баю-баю, малое,

А на лета – другое,

Адно будзець нянька,

А другое – лялька.

Адно будзем калыхаць,

А другое – забаўляць,

Пойдзіць мамка ў асець,

І другое прынясець.

 

 

Posted in ДЗІЦЯЧЫЯ | Leave a comment

Гарэліца, гарэліца (застольная)

Гарэліца, гарэліца як я ж цябе люблю,
як я ж цябе люблю.
А хто ж цябе будзець піці, а як жа я памру,
а як жа я памру?
Памру ж памру, памру ж памру, схавайця на месьця,
схавайце на месьця.
Нада мною маладою бутылку павесьця,
бутулку павесьця.
Будуць піці, будуць піці, будуць разьліваці,
будуць разьліваці,
А дзе ж тая пяюшанька, нідзе не відаці,
нідзе не відаці.

(запісаная ў в. Баранцы Вялейскага р-на,

Мінскай вобласьці)

аудыаhttps://soundcloud.com/yula-bo/uobpcj9vgykp

Posted in ЗАСТОЛЬНЫЯ | Leave a comment

Ой, куме, куме, добра гарэлка (застольная)

Ой, куме, куме, добра гарэлка,

Будэмо піці до понедзелка, будэмо піці до понедзелка.
Складомса, куме, по рублей сорак,
Будэмо піці шчэ й у аўторак, будэмо піці шчэ й у аўторак.
Прадайма, куме, усе й чэрэду,
Будэмо піці шчэ й у серэду, будэмо піці шчэ й у серэду.
Пілі ўчора, п’ём і цяпер,
Будэмо піці шчэ й у чацьвер, будэмо піці шчэ й у чацьвер.
Продаймо, куме, белу цяліцу,
Будэмо піці шчэ й у пятніцу, будэмо піці шчэ й у пятніцу.
Не пойдэм, куме, мы на работу,
Будэмо піці шчэ й у суботу, будэмо піці шчэ й у суботу.

(запісаная ў в. Рычоў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.)

 

Posted in ЗАСТОЛЬНЫЯ | Leave a comment

Ох, я ж хаджу, да пахаджаю ж (гасьцявая)

Ох, я ж хаджу, да пахаджаю ж
Па чыстаму полю,
Ой, я ж сею, да рассяваю
Сваю ж горкую долю, 

Да расці ж, расці, горкая доля,
Частымі кустамі,
Да цвіці ж, цвіці, горкая доля,
Разнымі цвятамі. 

Да нішто ж ні цвіў, да нішто ні цвіў
Адзін васілёчэк.
Да ніхто ж ні міл, да ніхто не люб,
Як мілы дружочэк.

Да седзіць жэ ён за століком,
Як сівы галубочэк,
Да на ём шапачка з бабрамі,
Галоўка з кудрамі.
Да скажы ж, скажы, да мой міленькі,
Чаго ж кудры в’юцца?
Да кудры ж в’юцца ад роскашы,
З дасады сякуцца.

(запісаная ў в. Баранава Старадарожскага р-на,
Гурт “Набіліцы”)

аудыаhttps://soundcloud.com/yula-bo/6sdhmkau1kzs

Posted in ЗАСТОЛЬНЫЯ | Leave a comment

Сталы мае, сталы мае

Сталы мае, сталы мае
пазасціланые,
Госці мае, любезные
пазазываные

Пазазываные,
ой, чаго вы, да мае госці,
ні п`яце, ні ясьце

Ні п`яце, ні ясьце,
ой, чаго вы, да мае госці,
все хмурненько седзіце

Все хмурненько седзіце:
ці мой хлеб не пуховый,
ці мой муж наравлён

Ці мой муж наравлёный,
ой, калі хлеб не пуховый,
то я выпалаю

То я выпалаю,
ой, калі муж наравлёный,
то я выкараю

То я выкараю,
ой, палала хлеб пуховый
всей начовачкамі

Всей начовачкамі,
ой, карала свайго мужа
да все словачкамі

Да все словачкамі,
ой, палала хлеб пуховый,
дай ні выпалала

Дай ні выпалала,
ой, карала свайго мужа,
дай не выкарала

(гурт «Прусаўчанка» в.Прусы)

 

Posted in ЗАСТОЛЬНЫЯ | Leave a comment

Сем чарак гарэлкі (Барадулiнская)

А дайце мне, дайця
сем чарак гарэлкі

А адну мне дайце,
каб я пасядзела

А другую дайце,
каб я пасмялела

А трэцяю дайце,
каб я пагуляла

Чацьвертую дайце,
каб я падпяяла

А пятую дайце,
збрую сабірайце

А шостую дайце,
Коней запрагайце

А сёмую дайце,
Дамоў адпраўляце

 

Posted in ЗАСТОЛЬНЫЯ | Leave a comment

Ад панядзелка да панядзелка

 

Ад панядзелка да панядзелка дробны дождж iдзе,
Сабралася бедна басота ды гарэлку п`е,
Сабралася бедна басота ды гарэлку п`е.

П`ем мы гарэлку, п`ем мы вiшнёўку, будзем пiць вiно,
А хто прыйдзе, з нас насьмяецца – будзем бiць таго,
А хто прыйдзе, з нас насьмяецца – будзем бiць таго.

Вось iдзе дзядзька, дзядзька багаты, насьмiхаецца,
Скуль жа, скуль жа бедна басота напiваецца?
Скуль жа, скуль жа бедна басота напiваецца?

Ой жа ты дзядзька, дзядзька багаты, ты не смейся з нас,
Вазьмi ў руку чарку гарэлкi – выпей ты за нас,
Вазьмi ў руку чарку гарэлкi – выпей ты за нас.

Рад бы я выпiць, рад бы я з`есцi, рад бы закусiць,
Ёсць у мяне сто рублёў грошай – шкода размянiць,
Ёсць у мяне сто рублёў грошай – шкода размянiць

Адзін за ручку, другі за ножку, трэці – ў карак б’е,
Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п`е,
Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п`е.

Дробна-драбніца, дробна-драбніца, дробны дождж ідзе,
Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п`е,
Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п`е.

Posted in ЗАСТОЛЬНЫЯ | Leave a comment