Раса росу расіла

Раса росу расіла,

Жонка мужа прасіла:

Галубочак мой, паедзем дамой,

А ў нас волікі мычаць,

Яны естачкі хацяць,

Паедзем дадому, паедзем дадом.

 

А нашто ж нам волікі,

Перад намі столікі,

Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.

 

Раса росу расіла,

Жонка мужа прасіла:

Галубочак мой, паедзем дамой,

А ў нас свіначкі вішчаць,

Яны естачкі хацяць,

Паедзем дадому, паедзем дадом.

 

А нашто нам свіначкі,

Перад намі місачкі,

Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.

 

Раса росу расіла,

Жонка мужа прасіла:

Галубочак мой, паедзем дамой,

А ў нас барачкі бляяць,

Яны естачкі хацяць,

Паедзем дадому, паедзем дадом.

 

А нашто ж нам барачкі,

Перад намі чарачкі,

Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.

 

Раса росу расіла,

Жонка мужа прасіла:

Галубочак мой, паедзем дамой.

This entry was posted in НАРОДНЫЯ. Bookmark the permalink.