Category Archives: ДЗІЦЯЧЫЯ

Калыханка

  Баю-баю, Несьцерка, А на лета – шэсьцерка, Баю-баю, Петрачок, А на лета – сем дачок. Баю-баю, малое, А на лета – другое, Адно будзець нянька, А другое – лялька. Адно будзем калыхаць, А другое – забаўляць, Пойдзіць мамка ў … Continue reading

Posted in ДЗІЦЯЧЫЯ

Калыханка Рыгора Барадуліна (матчына з Вушаччыны)

Лю-лі, лю-лі, лю-лі Прыляцелі гулі селі на вароцях у чырвоных боцях   Сталі сакатаці А што гулям даці Ці гароху троху Ці ячменю жменю   Ці бочку пшаніцы каб снам добрым сніцца Лю-лі, лю-лі, лю-лі прыляцелі гулі   Лю-лі, лю-лі, … Continue reading

Posted in ДЗІЦЯЧЫЯ

Пра Бая

Хадзіў Бай па сцяне У чырвоным жупане, Нёс сямёра лапцёў: і сабе і жане. Бай!   Нёс сямёра лапцёў і сабе і жане І дзяцёнку па лапцёнку Ці бавіць, ці не? Бай!

Posted in ДЗІЦЯЧЫЯ

Сыч і Сава

Сядзіць сыч на капе, А сава на другой, Гой-гой-гой! на другой, Гой-гой-гой! на другой.   У савы сыч пытае: — Хто ў лесе гукае? Гу-гу-гу! — гукае, Гу-гу-гу! — гукае.   — Дрывасекі мае Сякуць лес у мяне. Чах-чах-чах! — … Continue reading

Posted in ДЗІЦЯЧЫЯ