Зялёны сад вішнёвы (Валачобная)

Зялёны сад вішнёвы

Гаспадарочок, ды слаўны паночак.

 

Зялёны сад вішнёвы

А ці спіш ці ня спіш, ці адпачываеш?

 

Зялёны сад вішнёвы

А калі ж ты спіш – да бог і з табою.

 

Зялёны сад вішнёвы

А калі ня спіш – ды гукай са мною

 

Зялёны сад вішнёвы

А мы госцікі, ды недакучныя

 

Зялёны сад вішнёвы

Ды ў гадочак, ды адзін разочак.

This entry was posted in ВЕСНАВЫЯ І МАСЛЕНІЧНЫЯ. Bookmark the permalink.